Беларуская Служба

На Данбасе працягваюць гінуць украінскія жаўнеры

23.07.2021 14:02
З пачатку перамір'я на Данбасе загінула 45 салдат, а 150 было паранена.
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

Год таму, 22 ліпеня, удзельнікі перамоў Украіны, Расіі і АБСЕ дасягнулі т.зв. пагаднення кантактнай групы "аб поўным і ўсебаковым спыненні агню" паміж украінскімі войскамі і прарасійскімі сепаратыстамі. Аднак перамір'е, якое дзейнічае з 27 ліпеня 2020 года, пастаянна парушаецца.

Як паведамляюць украінскія ўзброеныя сілы, з пачатку спынення агню загінулі 45 украінскіх салдат і 150 атрымалі раненні.

Усяго з пачатку ваенных аперацый на Данбасе - з 14 красавіка 2014 г. - загінулі 2 705 украінскіх салдат, і яшчэ 10 280 атрымалі раненні.

На днях у шпіталі памёр 29-гадовы жаўнер, які быў паранены ў выніку абстрэлу баевікамі 15 ліпеня. Таксама ў статыстыку не ўваходзяць ахвяры выбуху.

У баях на ўсходзе Украіны паміж украінскімі сіламі і сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расіяй, загінула як мінімум 13 000 чалавек.

юл